Logo Polskiego Radia
Print

Рэчыцкая газэта апублікавала адрасы хлопцаў, якія ўхіляюцца ад войска

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.03.2018 15:51
Галоўны рэдактар «Дняпроўца» камэнтаваць сытуацыю адмовіўся, ягоная сакратарка сказала: «гэта [тэкст] нам даслалі».
pixabay.com/Public Domain CC0

Рэчыцкая раённая газэта «Дняпровец» апублікавала сьпіс хлопцаў, якія «бегаюць» ад веснавога прызыву ў ваенкамат – агулам 18 чалавек.

«Нягледзячы на інфармацыйна-прапагандысцкую работу, правядзеньне тлумачальных размоў, неаднаразовыя папярэджваньні, асобныя прызыўнікі ня хочуць чуць пра свае абавязкі перад дзяржавай, яны ведаюць толькі пра правы. Ніякія перакананьні аб неабходнасьці вайсковай службы да іх не даходзяць, яны матывуюць гэта тым, што ім трэба зарабляць. Шмат што залежыць ад сям'і. Пра што казаць, калі самі бацькі пераконваюць прызыўнікоў у тым, што служыць ня трэба, а работнікам ваенкамата заяўляюць, каб адчапіліся ад сына і далі яму магчымасьць працаваць і глядзець сямʼю.

Жыхарам Рэчыцы будзе цікава даведацца прозьвішчы тых, хто спрабуе прайсьці службу «завочна», – піша раёнка і дае сьпіс поўных імёнаў разам з адрасамі.
Юрыст Сяргей Зікрацкі лічыць, што такія меры ўзьдзеяньня на ўхілістаў незаконныя.
«Калі разам з прозьвішчам ідзе адрас, то гэта ўжо пэрсанальныя дадзеныя, якія складаюць таямніцу і ня могуць разгалошвацца», – сказаў Зікрацкі.
Галоўны рэдактар «Дняпроўца» камэнтаваць сытуацыю адмовіўся, ягоная сакратарка сказала: «гэта [тэкст] нам даслалі».

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт