За мяжой найбольш расейцаў на выбарах прэзыдэнта галасавала ў Беларусі
18 сакавіка ў Беларусі прагаласавала болей за 19 тысяч грамадзян Расеі. Яшчэ 3 тыс. прагаласавалі датэрмінова.
Колькасьць расейцаў, якія ўдзельнічалі ў галасаваньні на выбарах прэзыдэнта Расеі на тэрыторыі Беларусі ў параўнаньні з папярэднімі выбарамі 2012 году прыкметна павялічылася. Сёлета да скрыняў прыйшлі болей за 22 тысячы выбарнікаў, паведамілі ў амбасадзе Расейскай Фэдэрацыі. Шэсьць гадоў таму прагаласавала 13,5 тысячы чалавек.
18 сакавіка ў Беларусі прагаласавала болей за 19 тысяч грамадзян Расеі. Яшчэ 3 тысячы прагаласавалі датэрмінова. Найбольш актыўна расейцы галасавалі ў Менску — звыш 7 тысяч чалавек. Больш як па дзьве тысячы выбарнікаў прагаласавалі ў трох гарадах — Берасьці, Віцебску й Гомлі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, найбольшая колькасьць расейцаў, якія галасавалі за мяжой, сёлета прыпадае на Беларусь. 6 гадоў таму лідэрам была Ўкраіна.
Афіцыйная статыстыка і ў 2012 годзе, і сёлета называе аднолькавую колькасьць зарэгістраваных грамадзян Расеі ў Беларусі — „болей за 100 тысяч чалавек”. Канкрэтную лічбу тут вызначыць цяжка, бо станавіцца на консульскі ўлік расейцам у Беларусі не абавязкова.
Колькі галасоў набраў кожны з кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта ў Беларусі, не паведамляецца. Адпаведная інфармацыя — прэрагатыва расейскага ЦВК.
svaboda.org/аз
Колькасьць расейцаў, якія ўдзельнічалі ў галасаваньні на выбарах прэзыдэнта Расеі на тэрыторыі Беларусі ў параўнаньні з папярэднімі выбарамі 2012 году прыкметна павялічылася. Сёлета да скрыняў прыйшлі болей за 22 тысячы выбарнікаў, паведамілі ў амбасадзе Расейскай Фэдэрацыі. Шэсьць гадоў таму прагаласавала 13,5 тысячы чалавек.
18 сакавіка ў Беларусі прагаласавала болей за 19 тысяч грамадзян Расеі. Яшчэ 3 тысячы прагаласавалі датэрмінова. Найбольш актыўна расейцы галасавалі ў Менску — звыш 7 тысяч чалавек. Больш як па дзьве тысячы выбарнікаў прагаласавалі ў трох гарадах — Берасьці, Віцебску й Гомлі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, найбольшая колькасьць расейцаў, якія галасавалі за мяжой, сёлета прыпадае на Беларусь. 6 гадоў таму лідарам была Ўкраіна.
Афіцыйная статыстыка і ў 2012 годзе й сёлета называе аднолькавую колькасьць зарэгістраваных грамадзян Расеі ў Беларусі — „болей за 100 тысяч чалавек”. Канкрэтную лічбу тут вызначыць цяжка, бо станавіцца на консульскі ўлік расейцам у Беларусі неабавязкова.
Колькі галасоў набраў кожны з кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта ў Беларусі, не паведамляецца. Адпаведная інфармацыя — прэрагатыва расейскага ЦВК.
svaboda.org/аз