КХП-БПФ правядзе асобнае сьвяткаваньне Дня Волі
КХП-БНФ распачала працэс усталяваньня памятнага валуна ў гонар стагодзьдзя абвяшчэньня БНР. 
Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя запрашае далучыцца да афіцыйна дазволенага мітынгу й сьвяточнага канцэрту, якія адбудуцца напярэдадні Дня Волі. 
Гаворыць намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі нагадвае, што 24-га сакавіка ў Кіеўскім сквэры адбудзецца мітынг і канцэрт. Пачатак а 12-й гадзіне. Заканчэньне – а 16-й. Мерапрыемства дазволенае Менскім гарвыканкамам. 
„На гэтым канцэрце й мітынгу мы будзем заклікаць людзей далучыцца да мерапрыемства, якое адбудзецца 25-га сакавіка каля Опэрнага тэатру”, - заявіў Беленькі. 
У сваю чаргу адказны сакратар управы КХП Алесь Чахольскі нагадаў, што апроч традыцыйнага мітынгу й канцэрту, КХП-БНФ распачала працэс усталяваньня памятнага валуна ў гонар стагодзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. 
„На ім будуць выбітыя словы: „Беларусь навечна”. Будзе Пагоня. Мы прэзэнтавалі гэты камень, мастацкі эскіз якога намаляваў наш вядомы мастак Аляксей Марачкін”, - паясьніў Алесь Чахольскі.
Валун імаверна будзе ўсталяваны ў Аляксандраўскім сквэры Менска, паблізу Тэатра імя Янкі Купалы. Менавіта ў гэтым будынку ў сьнежні 1917 году пачаў сваю працу Ўсебеларускі зьезд, Рада якога абвясьціла аб стварэньні Беларускай Народнай Рэспублікі.
racyja.com/аз
 Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя запрашае далучыцца да афіцыйна дазволенага мітынгу й сьвяточнага канцэрту, якія адбудуцца напярэдадні Дня Волі. 
Намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі нагадвае, што 24-га сакавіка ў Кіеўскім сквэры адбудзецца мітынг і канцэрт. Пачатак а 12-й гадзіне. Заканчэньне – а 16-й. Мерапрыемства дазволенае Менскім гарвыканкамам. 