Logo Polskiego Radia
Print

У беларускім цягніку ў Латвіі знайшлі 3 млн кантрабандных цыгарэт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.03.2018 17:11
У адной з цыстэрнаў яны знайшлі схаваныя кардонныя скрынкі з кантрабанднымі цыгарэтамі.
pixabay.com/Public Domain CC0

У беларускім цягніку ў Латвіі знайшлі 3 млн кантрабандных цыгарэт
У адной з цыстэрнаў яны знайшлі схаваныя кардонныя скрынкі з кантрабанднымі цыгарэтамі.
У цыстэрне беларускага цягніка ў Латвіі знайшлі 3 млн кантрабандных цыгарэт. Хованку з цыгарэтамі выявілі латвійскія мытнікі на таварнай станцыі Даўгаўпілс у грузавым цягніку, які прыбыў з Беларусі.
У адной з цыстэрнаў яны знайшлі схаваныя кардонныя скрынкі, абгорнутыя чорнай поліэтыленавай плёнкай. Скрынкі былі запоўненыя цыгарэтамі маркі „NZ Gold” без акцызных марак. Агулам было тры мільёны цыгарэтаў.
Паведамляецца, што хованка была зробленая ў цыстэрне, запоўненай бітумам. Калі праніклі ў сярэдзіну цыстэрны, то выявілі, што бакі рэзэрвуара аддзеленыя ад іншага грузавога памяшканьня фанэрнымі перагародкамі. За імі й знаходзіліся хованкі з кантрабандным грузам.
baltnews.lv/euroradio.fm/аз

У цыстэрне беларускага цягніка ў Латвіі знайшлі 3 млн кантрабандных цыгарэт. Хованку з цыгарэтамі выявілі латвійскія мытнікі на таварнай станцыі Даўгаўпілс у грузавым цягніку, які прыбыў з Беларусі. У адной з цыстэрнаў яны знайшлі схаваныя кардонныя скрынкі, абгорнутыя чорнай поліэтыленавай плёнкай. Скрынкі былі запоўненыя цыгарэтамі маркі „NZ Gold” без акцызных марак. Агулам было тры мільёны цыгарэтаў.

Паведамляецца, што хованка была зробленая ў цыстэрне, запоўненай бітумам. Калі праніклі ў сярэдзіну цыстэрны, то выявілі, што бакі рэзэрвуара аддзеленыя ад іншага грузавога памяшканьня фанэрнымі перагародкамі. За імі й знаходзіліся хованкі з кантрабандным грузам.

baltnews.lv/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт