Logo Polskiego Radia
Print

Намесьнік кіраўніка МЗС Краўчанка наведвае зь візытам Францыю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.03.2018 14:33
Алег Краўчанка абмяркоўвае ў Францыі разьвіцьцё двухбаковага й шматбаковага супрацоўніцтва.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Намесьнік кіраўніка МЗС Краўчанка наведвае зь візытам Францыю
Алег Краўчанка абмяркоўвае ў Францыі разьвіцьцё двухбаковага й шматбаковага супрацоўніцтва.
Намесьнік міністра замежных спраў Алег Краўчанка 15-16 сакавіка наведвае зь візытам Францыю, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
У рамках візыту адбылася сустрэча Краўчанкі зь дзяржаўным сакратаром МЗС Францыі Жанам Батыстам Лемуанам. Яны абмеркавалі разьвіцьцё двухбаковага й шматбаковага супрацоўніцтва, пэрспэктывы ўзаемадзеяньня Беларусі з Эўрапейскім Зьвязам, у тым ліку па лініі Ўсходняга партнэрства, пытаньні міжнароднай і рэгіянальнай бясьпекі.
„Значная ўвага была нададзена падрыхтоўцы трэцяга паседжаньня сумеснай беларуска-французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое мае адбыцца ў гэтым годзе ў Менску. Бакі таксама абмеркавалі пытаньні ажыцьцяўленьня ў Беларусі інвэстыцыйных праектаў, якія рэалізуюцца з удзелам францускіх кампаній, пэрспэктывы пашырэньня кантактаў паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў абедзьвюх краін”, — паведамляе прэс-служба МЗС.
Двухбаковае супрацоўніцтва і ўзаемадзеяньне ў рамках міжнародных арганізацый былі падрабязна абмеркаваны падчас кансультацый Краўчанкі з дырэктарам дэпартамэнта кантынэнтальнай Эўропы МЗС Францыі Флоранс Манжан. Яны таксама ўзгаднілі крокі, накіраваныя на актывізацыю дыялёгу ў галінах палітыкі, эканомікі й культуры.
Падчас сустрэч са старшынёй групы дружбы „Францыя—Беларусь” Сэната Францыі Шарлем Гене й са старшынёй камісіі па эўрапейскіх справах Жанам Бізэ, а таксама зь віце-старшынёй Нацыянальнай асамблеі Францыі Кароль Бюро Банар і са старшынёй групы дружбы „Францыя—Беларусь” Нацыянальнай асамблеі Францыі Крыстофам Лёжэнам Краўчанка абмеркаваў разьвіцьцё двухбаковых адносін, магчымасьці пашырэньня міжпарлямэнцкіх сувязей, пэрспэктывы разьвіцьця кантактаў паміж рэгіёнамі дзьвюх краін у галінах эканомікі й культуры.
Падчас візыту таксама заплянавана сустрэча са старшынёй аднаго з найбуйнейшых аналітычных цэнтраў Францыі, дырэктарам Францускага Інстытута міжнародных адносін Томасам Гамарам.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт