Logo Polskiego Radia
Print

25 сакавіка мітрапаліт Кандрусевіч правядзе малітву за Беларусь

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.03.2018 16:51
Сьвятая імша ў архікатэдральным касьцёле сталіцы пачнецца 25 сакавіка ў 10.00.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш КандрусевічМітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш КандрусевічWłodzimierz Pac/Polskie Radio

25 сакавіка мітрапаліт Кандрусевіч правядзе малітву за Беларусь
25 сакавіка, у 100-годзьдзе абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правядзе ў архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі ў цэнтры Менска набажэнства й малітву за Беларусь, паведамляе афіцыйны партал Рымска-каталіцкага касьцёла ў краіне.
Каталіцкі іерарх лічыць сымбалічным тое, што «акт незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, калі было абвешчана аб заснаваньні новай дзяржавы, быў падпісаны 25 сакавіка – у сьвята Зьвеставаньня».
«Сьвята 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта сьвята «добрай весткі» аб незалежнасьці Беларусі», – адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч.
Паводле слоў мітрапаліта, нягледзячы на тое, што далейшы лёс БНР «не даў чаканага выніку, сам факт яе абвяшчэньня 25 сакавіка вельмі красамоўны, бо сьведчыць пра імкненьне беларускага народа да незалежнасьці».
Сьвятая імша ў архікатэдральным касьцёле сталіцы пачнецца 25 сакавіка ў 10.00. У той жа дзень а 11:00 аналягічнае набажэнства правядзе ў катэдральным касьцёле Магілёва дапаможны біскуп Аляксандр Яшэўскі.
Стагодзьдзе абвяшчэньня БНР у Менску адзначаць мітынгам і сьвяточным канцэртам каля тэатру опэры й балета. Дазвол гарадзкіх улад правесьці гэтыя мерапрыемствы атрымалі прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, суполкі «БНФ «Адраджэньне», руху «За Свабоду», Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) й асветніцкай установы «Амарока».
Многія гісторыкі лічаць, што менавіта пэрыяд БНР стаў першым этапам дзяржаўнага станаўленьня беларускай нацыі.

25 сакавіка, у 100-годзьдзе абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правядзе ў архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі ў цэнтры Менска набажэнства й малітву за Беларусь, паведамляе афіцыйны партал Рымска-каталіцкага касьцёла ў краіне.

Каталіцкі іерарх лічыць сымбалічным тое, што «акт незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, калі было абвешчана аб заснаваньні новай дзяржавы, быў падпісаны 25 сакавіка – у сьвята Зьвеставаньня».

«Сьвята 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта сьвята «добрай весткі» аб незалежнасьці Беларусі», – адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч.
Паводле слоў мітрапаліта, нягледзячы на тое, што далейшы лёс БНР «ня даў чаканага выніку, сам факт яе абвяшчэньня 25 сакавіка вельмі красамоўны, бо сьведчыць пра імкненьне беларускага народа да незалежнасьці».

Сьвятая імша ў архікатэдральным касьцёле сталіцы пачнецца 25 сакавіка ў 10.00. У той жа дзень а 11:00 аналягічнае набажэнства правядзе ў катэдральным касьцёле Магілёва дапаможны біскуп Аляксандр Яшэўскі.

Стагодзьдзе абвяшчэньня БНР у Менску адзначаць мітынгам і сьвяточным канцэртам каля тэатру опэры й балета. Дазвол гарадзкіх улад правесьці гэтыя мерапрыемствы атрымалі прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, суполкі «БНФ «Адраджэньне», руху «За Свабоду», Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) й асветніцкай установы «Амарока».

Многія гісторыкі лічаць, што менавіта пэрыяд БНР стаў першым этапам дзяржаўнага станаўленьня беларускай нацыі.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт