Апошнюю кнігу Міхала Анемпадыстава перавыдадуць пры дапамозе краўдфандынгу
У панядзелак, 12 сакавіка, пачалася кампанія ў падтрымку новага выданьня кнігі выбітнага мастака, дызайнэра і паэта Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі».
Дызайнэрскі альбом «Колер Беларусі» стаў апошняй вялікай працай Міхала Анемпадыстава. Ён спалучае ў сабе візуальную і літаратурна-дасьледчую частку, ствараючы эфэкт поўнага пагружэньня ў колеравы сьвет Беларусі.
Кніга стала завяршальным этапам шматгадовай працы аўтара і была выдадзена ў 2017 годзе абмежаваным накладам, які адразу разышоўся сярод знаўцаў і прыхільнікаў творчасьці Міхала Анемпадыстава. У кнізе апісаныя сем колераў, якімі «пафарбаваная» беларуская культура: белы, чорны, чырвоны, сіні, шэры, залаты і зялёны. Кожны «энцыкляпэдычны артыкул» праілюстраваны дзясяткамі фота, дзе зафіксаваная прысутнасьць колеру ў прыродзе і ў матэрыяльнай культуры.
Краўдфандынгавая кампанія распачалася 12 сакавіка на плятформе Ulej.by. Плянуецца выдаць кнігу тыражом 500 экзэмпляраў. Кампанія працуе па прынцыпе перадзамовы: падтрымаўшы праект, чытачы атрымаюць кнігу па нізкім кошце. Адзін асобнік будзе каштаваць 40 рублёў. Пры замове некалькіх экзэмпляраў кошт будзе меншым. Да ўдзелу запрашаюцца таксама асобы і кампаніі, якія гатовыя выступіць спонсарамі, каб кніга магла патрапіць у бібліятэкі, культурніцкія ўстановы і публічныя прасторы.
Краўдфандынгавая кампанія арганізавана Лятучым унівэрсытэтам у партнэрстве з кнігарняй «Логвінаў». Кампанія будзе ісьці да 25 красавіка. Падтрымаць кампанію і перадзамовіць кнігу можна па спасылцы.
Міхал Анемпадыстаў пайшоў з жыцьця 24 студзеня. Яму было 53 гады.

Белсат/ав