Расьце колькасьць рэзыдэнтаў Парку высокіх тэхналёгій
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        14.03.2018 11:53
                    
                                 
                
                
                    За апошнія два месяцы ў ПВТ прынятыя амаль 50 кампаній. 
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Лік рэзыдэнтаў Парку высокіх тэхналёгій яшчэ перад тым, як набудзе моц вядомы дэкрэт №8 аб лічбавізацыі эканомікі, вырасла адразу на чвэрць. 13 сакавіка назіральны савет ПВТ зарэгістраваў у якасьці рэзыдэнтаў адразу 46 новых кампаній.
За год колькасьць рэзыдэнтаў ПВТ вырасла на 88 кампаній – цяпер там 238 рэзыдэнтаў.
У ПВТ кажуць, што большасьць кампаній-пачаткоўцаў створаныя нядаўна і арыентуюцца ў сваіх бізнэс-плянах на новыя ўмовы, якія дае дэкрэт №8. «Ёсьць сярод прынятых і кампаніі, якія раней устрымліваліся ад уступленьня ў ПВТ, але дэкрэт №8 зьмяніў іх меркаваньне і падштурхнуў уступіць у Парк – 12 з 46 новых рэзыдэнтаў створаныя да 2016 года», – кажуць у адміністрацыі Парку.
За апошнія два месяцы ў ПВТ прынятыя амаль 50 кампаній. А за першыя 12 гадоў яго існаваньня – 150, заявіў вядомы прадпрымальнік Віктар Пракапеня.
Дэкрэт №8, які стварае ў Беларусі асаблівыя ўмовы для разьвіцьця IT-сфэры, набывае моц 28 сакавіка.
tut.by/нг