Logo Polskiego Radia
Print

Працадаўцы будуць абавязаны даваць мужчынам дэкрэтны адпачынак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.03.2018 17:25
Яго можна будзе аформіць на тэрмін да 14 дзён пад час першых 6 месяцаў пасьля нараджэньня дзіцяці.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Працадаўцы будуць абавязаны даваць мужчынам дэкрэтны адпачынак
Яго можна будзе аформіць на тэрмін да 14 дзён пад час першых 6 месяцаў пасьля нараджэньня дзіцяці.
У законапраекце „Аб унясеньні зьмяненьняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь” ёсьць норма аб дадатковым водпуску для бацькі, у якога нарадзілася дзіця. Пра гэта паведаміла выданьне „Советская Белоруссия” са спасылкай на намесьніка міністра працы й сацыяльнай абароны Аляксандра Румака.
Паводле міністра, патрабаваньне стане абавязковым для наймальнікаў. Плянуецца, што адпачынак можна будзе аформіць на тэрмін да 14 дзён пад час першых 6 месяцаў пасьля нараджэньня дзіцяці, але без захаваньня заработнай платы. Праўда, у калектыўных дагаворах або лякальных пагадненьнях аплата можа прадугледжвацца — гэта ўжо будзе вырашаць працадаўца.
Цяпер дзейнічае норма Працоўнага кодэксу, якая дазваляе наймальніку даваць бацьку кароткачасовы сацыяльны водпуск без захаваньня заработнай платы па сямейна-бытавых абставінах. Але яна носіць рэкамэндацыйны, а не абавязковы характар.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт