Logo Polskiego Radia
Print

Берасьцейскіх блогераў аштрафавалі за трансьляцыі ў YouTube і Фэйсбук

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.03.2018 15:51
Суд палічыў відэатрансьляцыі блогераў матэрыяламі СМІ.
Foto: dariacce.blog.pl

Блёгеры Аляксандар Кабанаў і Сяргей Пятрухін аштрафаваныя судом Пінскага раёну на 980 рублёў (40 базавых велічыняў) кожны за трансьляцыю ад акумулятарнага заводу ў Пінску.

Суд палічыў відэатрансьляцыі блогераў матэрыяламі СМІ, сказаў Аляксандар Кабанаў.

«Сяргей Пятрухін вёў прамы эфір у Youtube, а я здымаў на асабісты акаўнт у Facebook. Прадстаўнік заводу напісаў на нас заяву, і на нас склалі пратакол паводле часткі 2 артыкула 22.9 Адміністрацыйнага кодэксу — незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. І сёньня судзьдзя прыняў рашэньне, што Youtube зьяўляецца сродкам масавай інфармацыі, хаця на Youtube вяшчаў Сяргей, а я ўвогуле — на сваю старонку ў Facebook», — сказаў Аляксандар Кабанаў.

Блёгер кажа, што прысуд, на яго думку, абсурдны і парушае беларускае заканадаўства, таму ён абавязкова будзе яго абскарджваць.

Матэрыял ад пінскага заводу блёгеры здымалі ў межах сэрыі відэарэпартажаў на тэму небясьпекі акумулятарнай вытворчасьці паблізу гарадоў.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт