У Ваўкавыску колькасьць хворых на адзёр вырасла да 12 чалавек
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.03.2018 11:10
Больш за 30 чалавек застаюцца пад наглядам мэдыкаў для выключэньня або пацьверджаньня хваробы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
У Ваўкавыску расьце колькасьць хворых на адзёр. У пятніцу дыягназ быў лябараторна пацьверджаны 12 жыхарам горада. У бальніцы з клінічнымі праявамі знаходзяцца трое дарослых і трое дзяцей. Шасьцёра цалкам ачунялі.
Больш за 30 чалавек застаюцца пад наглядам мэдыкаў для выключэньня або пацьверджаньня хваробы.
У горадзе адкрыты дадатковы прышчэпачны пункт, людзі масава вакцынуюцца, улічваючы, што практычна ўсе хворыя не былі прышчэплены ад адзёру.
Пакуль мэдыкі спакойныя: прафіляктычныя прышчэпкі атрымалі больш за 97 адсоткаў насельніцтва. Інфэкцыя знаходзіцца пад кантролем.
sb.by/nn.by/аз