Logo Polskiego Radia
Print

У Салігорску абвалілася шахта «Беларуськалію»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.03.2018 08:12
Пад заваламі ў шахце апынуліся двое рабочых, экіпаж праходчага камбайна.
Photo:Homoatrox - собственная работа/ru.wikipedia.org/CC BY-SA 4.0

9 сакавіка а 18:30 у рудніку трэцяга рудаўпраўленьня «Беларуськалія» адбылося надзвычайнае здарэньне. Пры праходцы горнай выпрацоўкі абвалілася парода з выкідам газу і солі, паведаміла Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Цяпер вядуцца работы па разгазаваньні ўчастка для зьніжэньня канцэнтрацыі пароў мэтану ў паветры, вядуцца пошукавыя працы. Прычына здарэньня высьвятляюцца - гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Паводле інфармацыі беларускіх СМІ, на тэрыторыі трэцяга рудакіраваньня знаходзіцца ўсё кіраўніцтва кампаніі разам з генэральным дырэктарам.

Дзяжурны Міністэрства па надзвычайных сытуацыях сказаў СМІ, што не ўпаўнаважаны даваць дадатковую інфармацыю пра здарэньне.

Паводле Радыё Свабода/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт