Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні зьявіцца воднае таксі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.03.2018 17:09
Паслугі для перавозкі гараджан і гасьцей гораду па рацэ Нёман гатовыя аказваць некалькі прадпрымальнікаў.
Вуліцы ГорадніВуліцы Горадніpixabay.com/Public Domain CC0

У Горадні зьявіцца воднае таксі
У Горадні зьявіцца воднае таксі. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў намесьнік старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Андрэй Болтрык. Запусьціць новы від транспарту плянуецца ўжо ў траўні.
«Паслугі для перавозкі гараджан і гасьцей гораду па рацэ Нёман гатовыя аказваць некалькі прадпрымальнікаў. У іх ёсьць судны зьмяшчальнасьцю ў 10-15 чалавек», – распавёў Андрэй Болтрык.
Для арганізацыі такіх паслуг неабходны прычал. Адпаведнай арганізацыі дадзенае даручэньне абсталяваць яго на правым беразе Нёмана паміж Старым мостам і гарадзенскімі замкамі. Гэта будзе не адзіны прычал для маламерных суднаў на тэрыторыі гораду. У прыватнасьці, на супрацьлеглым беразе Нёмана побач з адной з баз адпачынку будзе ўзводзіцца сучасны комплекс для прыёму турыстычных суднаў: тут у іх будзе магчымасьць і зарадзіць акумулятары, і папоўніць запасы вады, і адпачыць.
Прыбыць у Горадню водным транспартным у сэзон, можна, напрыклад, з Польшчы. У мінулыя гады некалькі груп скарысталіся магчымасьцю перасекчы мяжу ў пункце пропуску «Лясная-Рудаўка» на Аўгустоўскім канале на байдарках і маламерных суднах, далей яны прайшлі па канале да Нёмана, а па самой рацэ – да Горадні. З улікам таго, што Горадню й Гарадзенскі раён сёньня замежнікі маюць права наведваць бязь візы, такія маршруты могуць стаць папулярнымі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт