Спэцдакладчыкі ПАРЭ асудзілі новае сьмяротнае пакараньне ў Беларусі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.03.2018 17:01
У заяве падкрэсьліваецца, што сьмяротнае пакараньне зьяўляецца «жорсткім і бесчалавечным пакараньнем, якое больш непрымальнае ў Эўропе».
pixabay.com/Public Domain CC0
Спэцдакладчыкі ПАСЭ асудзілі новае сьмяротнае пакараньне ў Беларусі
У Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы асуджаюць прывядзеньне ў выкананьне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да Кірыла Казачка.
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве спэцдакладчыка ПАСЭ па адмене сьмяротнага пакараньня Іва Круштана й спэцдакладчыка ПАСЭ па сытуацыі ў Беларусі Андрэё Рыгоні.
«Мы зноў цьвёрда выступаем супраць любога сьмяротнага прысуду, вынесенага беларускай судовай уладай, і любых пакараньняў сьмерцю, учыненых у гэтай краіне, – гаворыцца ў заяве. – Пакараньне сьмерцю Кірыла Казачка тым больш шакуе, паколькі яно была выкананая ў сакрэце яшчэ ў кастрычніку 2017 года, у той час як сваякі былі праінфармаваныя пра гэта нядаўна».
У заяве падкрэсьліваецца, што сьмяротнае пакараньне зьяўляецца «жорсткім і бесчалавечным пакараньнем, якое больш непрымальнае ў Эўропе».
«Мы зноў заклікаем беларускія ўлады тэрмінова ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне й адмяніць сьмяротнае пакараньне дэ-факта й дэ-юрэ», – заявілі Круштан і Рыгоні.
У Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы асуджаюць прывядзеньне ў выкананьне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да Кірыла Казачка.
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве спэцдакладчыка ПАРЭ па адмене сьмяротнага пакараньня Іва Круштана й спэцдакладчыка ПАРЭ па сытуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні.
«Мы зноў цьвёрда выступаем супраць любога сьмяротнага прысуду, вынесенага беларускай судовай уладай, і любых пакараньняў сьмерцю, учыненых у гэтай краіне, – гаворыцца ў заяве. – Пакараньне сьмерцю Кірыла Казачка тым больш шакуе, паколькі яно было выкананае ў сакрэце яшчэ ў кастрычніку 2017 году, у той час як сваякі былі праінфармаваныя пра гэта нядаўна».

белапан/вс