Зьбітага падчас выбараў журналіста Андрэя Козела аштрафавалі на 735 рублёў
Паводле міліцыі, журналіст «Белсата» Андрэй Козел незаконна здымаў працэдуру падліку галасоў на мясцовых выбарах, а потым адмовіўся пакінуць памяшканьне на патрабаваньне супрацоўнікаў міліцыі.
Судзьдзя Іван Касьцян прызнаў журналіста Андрэя Козела вінаватым у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. І пакараў яго штрафам у 30 базавых велічыняў (735 рублёў).
Інцыдэнт адбыўся ў фінальны дзень выбарчай кампаніі на адным з участкаў у Менску, дзе журналіст прысутнічаў у якасьці даверанай асобы аднаго з кандыдатаў і вёў відэатрансьляцыю падліку галасоў на сваю старонку ў Facebook.
– Старшыня камісіі запатрабавала пакінуць участак, але я працягваў, бо назіраць і здымаць падлік галасоў не забаронена заканадаўствам. Тады супрацоўнікі міліцыі выцягнулі мяне сілай, маёй галавой разьбілі шкляныя дзьверы ўчастка і працягвалі зьбіваць у калідоры, – расказаў Андрэй Козел.
Супраць журналіста склалі адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаваньне міліцыі і першы раз паспрабавалі судзіць на наступны дзень пасьля затрыманьня.

Наша Ніва/ав