Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адчыняць выставу пра Браніслава Пілсудскага

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.03.2018 12:32
Выстава «Браніслаў Пілсудскі (1866 -1918). З Сахаліна да Закапанэ. Этнаграфічнае падарожжа» адчыніцца 15 сакавіка.

15 сакавіка 2018 году а 17-ай гадзіне ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыцьцё выстаўкі «Браніслаў Пілсудскі (1866 -1918). З Сахаліна да Закапанэ. Этнаграфічнае падарожжа».
У 2016 годзе адзначалася 150 гадавіна нараджэньня Браніслава Пілсудскага (1866-1918). З гэтай нагоды Татраўскі музэй імя доктара Тытуса Халубіньскага ў Закапанэ падрыхтаваў часовую выставу, прысьвечаную асобе гэтага незвычайнага чалавека – выгнаньніка, выбітнага вучонага, дасьледчыка і музэйшчыка. Цяперашні, ужо чацьвёрты паказ выставы, праходзіць у Музэі гісторыі горада Менска і гэтым разам прыпадае на сотую гадавіну сьмерці Браніслава Пілсудскага. Гэта выстава – вынік супрацоўніцтва Польскага інстытута ў Менску, Татраўскага музэя ў Закапанэ і Музэя гісторыі горада Менска.
Браніслаў Пілсудскі нарадзіўся 2 лістапада 1866 года ў маёнтку Зулаў, што знаходзіцца ў Сьвянцянскім павеце ў Летуве. У 1877 годзе сям’я Пілсудскіх пераехала ў Вільню. За ўдзел у змове, мэтай якой быў замах на цара Аляксандра ІІІ, расейскія ўлады прыгаварылі Браніслава Пілсудскага да сьмяротнага пакараньня, якое пазьней было заменена пятнаццацьцю гадамі катаргі. Ён быў высланы на Сахалін, выспу катаржнікаў, дзе зацікавіўся культурай карэннага насельніцтва. Як навуковец-самавук ён дасьледаваў жыцьцё, мову, норавы, духоўную культуру і традыцыі плямён, што апынуліся на мяжы выміраньня – айнаў, ніўхаў (гілякоў) і оракаў. Дзякуючы яго працы стала магчымым стварэньне асноў для важных этналягічных і моўных дасьледаваньняў.
Пасьля вяртаньня ў Польшчу Браніслаў Пілсудскі з перапынкамі жыў у Закапанэ (1906-1914), дзе дасьледаваў фальклёр прытатраўскага рэгіёна, а таксама спрычыніўся да разьвіцьця Татраўскага музэя імя доктара Тытуса Халубіньскага ў Закапанэ. Юльюш Збароўскі, шматгадовы дырэктар гэтай установы, бачыў у асобе Браніслава Пілсудскага першага ў Падгалі сучаснага этнографа, выбітнага музэйшчыка і піянэра этнаграфічных дасьледаваньняў у рэгіёне і для рэгіёну.
Навуковую спадчыну Браніслава Пілсудскага цэняць вучоныя ўсяго сьвету, неаднаразова ладзіліся міжнародныя навуковыя сэсіі, прысьвечаныя яго дасягненьням. З 1998 года выдаецца Збор твораў Браніслава Пілсудскага пад навуковай рэдакцыяй прафэсара Альфрэда Францішка Маевіча.
Выстава «Браніслаў Пілсудзкі. 1866-1918» паўстала са збораў Татраўскага музэя імя доктара Тытуса Халубіньскага ў Закапанэ, Музэя Юзафа Пілсудскага ў Сулеюўку, Гарадзкога музэя ў Жорах, Бібліятэкі Польскай акадэміі ведаў і Польскай акадэміі навук у Кракаве, Цэнтра татраўскай дакумэнтацыі імя Зоф’і Радваньскай-Парыскай і Вітальда Генрыка Парыскага Татраўскага нацыянальнага парка, а таксама з калекцый прыватных асоб.
Выстава працягнецца да 13 траўня 2018 года.

/

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт