Расея ўжо другі раз пераносіць дату ўвядзеньня санкцый у дачыненьні да беларускіх вытворцаў і пастаўшчыкоў малочнай прадукцыі. Цяпер абмежаваньні павінныя набыць моц толькі з 15 сакавіка.
Расейскі бок абвінавачвае тры беларускія кампаніі ў пастаўках забароненай малочнай прадукцыі з Украіны й Эўразьвязу пад выглядам тавараў з краін, якія ня трапілі пад забарону (Іран, Македонія, Сан-Марына й Кітай). Паводле інфармацыі Рассельгаснагляду, гаворка ідзе пра 150 тыс. тон забароненых малочных прадуктаў.
Падставай для звароту стала затрыманьне на беларуска-расейскай мяжы партыі «сыру з Сан-Марына». На маркіровачных этыкетках было пазначана, што вытворца – «San Marino Formaggi s.r.l».. Ва ўпакоўках аказаўся не якасны сыр з Апэнінскага паўвострава, а нейкі «прадукт расьліннага паходжаньня бялкова-тлушчавы «Фэста».
Сан-Марынская кампанія, якая нібыта зьяўляецца вытворцам гэтых прадуктаў, заявіла Рассельгаснагляду, што ніякай сваёй прадукцыі ў Беларусь ці Расею яны не адгружалі. А азнаёміўшыся з афіцыйным сайтам San Marino Formaggi, немагчыма знайсьці «прадуктаў расьліннага паходжаньня бялкова-тлушчавых», толькі клясычныя сыры.
Расея ўжо другі раз пераносіць дату ўвядзеньня санкцый у дачыненьні да беларускіх вытворцаў і пастаўшчыкоў малочнай прадукцыі. Цяпер абмежаваньні павінныя набыць моц толькі з 15 сакавіка.
Расейскі бок абвінавачвае тры беларускія кампаніі ў пастаўках забароненай малочнай прадукцыі з Украіны й Эўразьвязу пад выглядам тавараў з краін, якія ня трапілі пад забарону (Іран, Македонія, Сан-Марына й Кітай). Паводле інфармацыі Рассельгаснагляду, гаворка ідзе пра 150 тыс. тон забароненых малочных прадуктаў.
Падставай для звароту стала затрыманьне на беларуска-расейскай мяжы партыі «сыру з Сан-Марына». На маркіровачных этыкетках было пазначана, што вытворца – «San Marino Formaggi s.r.l».. Ва ўпакоўках аказаўся не якасны сыр з Апэнінскага паўвострава, а нейкі «прадукт расьліннага паходжаньня бялкова-тлушчавы »Фэста«.
Сан-Марынская кампанія, якая нібыта зьяўляецца вытворцам гэтых прадуктаў, заявіла Рассельгаснагляду, што ніякай сваёй прадукцыі ў Беларусь ці Расею яны не адгружалі. А азнаёміўшыся з афіцыйным сайтам San Marino Formaggi, немагчыма знайсьці »прадуктаў расьліннага паходжаньня бялкова-тлушчавых«, толькі клясычныя сыры.
эўрарадыё/вс
Арыгінальная прадукцыя «San Marino Formaggi s.r.l.» (зьлева) і сыры, затрыманыя на мяжы (справа), фота: Эўрарадыё