Першыя ID-карты плянуецца выдаць у 2018 годзе. Аб гэтым на тэлеканале «Беларусь 1» паведаміў першы намесьнік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзьмітрый Шадко.
«У гэтым годзе мы павінны выдаць першыя ID-карты. У 2019 годзе любы чалавек зможа зьвярнуцца па атрыманьне ўнутранай карты, якая стане аналягам папяровага пашпарта», – праінфармаваў ён. Карта будзе ўтрымліваць асноўныя дадзеныя пра чалавека і ключ электроннага лічбавага подпісу, які прадставіць доступ да ўсіх дзяржаўных электронных паслуг. Біямэтрычны пашпарт будзе патрэбен толькі для выезду за мяжу.
Дзмітрый Шадко дадаў, што ўсе пашпарты, выдадзеныя да 2019 года, працягваць дзейнічаць.
Як раней паведамлялася, увядзеньне біямэтрычных дакумэнтаў плянуецца са студзеня 2019 года. Вартасьць ID-карты складзе 1 базавую велічыню (цяпер 1 БВ – Br24,5). Пашпарт будзе каштаваць 3 базавыя. Працэдура атрыманьня біямэтрычнага пашпарта будзе неабавязковай, грамадзяне змогуць выкарыстаць стары дакумэнт разам з ID-картай.
У электронным чыпе новага пашпарта будуць прысутнічаць пэрсанальныя дадзеныя грамадзяніна. У прыватнасьці, фатаграфія, электронны подпіс і адбіткі пальцаў. Гэта робіцца для таго, каб палегчыць праход адпаведных відаў кантролю на мяжы, спрасьціць пэўныя мэханізмы атрыманьня віз і павялічыць ступень абароны пашпарта грамадзяніна Беларусі. Пашпарт і ID-карта будуць выдавацца ў абавязковым парадку з 14 гадоў. Але карта можа выдавацца па жаданьні законных прадстаўнікоў і з нараджэньня дзіцяці.
Аб гэтым на тэлеканале «Беларусь 1» паведаміў першы намесьнік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзьмітрый Шадко.
«У гэтым годзе мы павінны выдаць першыя ID-карты. У 2019 годзе любы чалавек зможа зьвярнуцца па атрыманьне ўнутранай карты, якая стане аналягам папяровага пашпарта», – праінфармаваў ён. Карта будзе ўтрымліваць асноўныя дадзеныя пра чалавека і ключ электроннага лічбавага подпісу, які прадставіць доступ да ўсіх дзяржаўных электронных паслуг. Біямэтрычны пашпарт будзе патрэбен толькі для выезду за мяжу.
Дзмітрый Шадко дадаў, што ўсе пашпарты, выдадзеныя да 2019 года, працягнуць дзейнічаць.
Як раней паведамлялася, увядзеньне біямэтрычных дакумэнтаў плянуецца са студзеня 2019 года. Вартасьць ID-карты складзе 1 базавую велічыню (цяпер 1 БВ – Br24,5). Пашпарт будзе каштаваць 3 базавыя. Працэдура атрыманьня біямэтрычнага пашпарта будзе неабавязковай, грамадзяне змогуць выкарыстаць стары дакумэнт разам з ID-картай.
У электронным чыпе новага пашпарта будуць прысутнічаць пэрсанальныя дадзеныя грамадзяніна. У прыватнасьці, фатаграфія, электронны подпіс і адбіткі пальцаў. Гэта робіцца для таго, каб палегчыць праход адпаведных відаў кантролю на мяжы, спрасьціць пэўныя мэханізмы атрыманьня віз і павялічыць ступень абароны пашпарта грамадзяніна Беларусі.
Пашпарт і ID-карта будуць выдавацца ў абавязковым парадку з 14 гадоў. Але карта можа выдавацца па жаданьні законных прадстаўнікоў і з нараджэньня дзіцяці.
Белта/ав