Зянон Пазьняк падтрымлівае сьвяточны канцэрт на Дзень Волі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
02.03.2018 13:55
Лідар КХП БНФ раіць не ўпірацца пры арганізацыі шэсьця.
Зянон Пазьнякracyja.com
Пры гэтым лідар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ кажа, што яго партыя асьцярожна падыходзіць і да аднаго, і да другога бакоў спрэчкі вакол сьвяткаваньня стагоддзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
У эфіры Радыё Рацыя палітык катэгарычна выказаўся пра тых, хто плянуе арганізаваць шэсьце на 25 сакавіка: – "З аднаго боку я бачу, што тут так сказаць Масква ўсяго баіцца і сваю агентуру падштурхоўвае, каб тут рабілі б шэсьці і ўсіх разьбілі, разагналі. А з другога боку, тут ёсьць ужо свае інтарэсы. Паколькі яны прынялі пазыцыю гарвыканкама аб сьвяце-канцэрце, гэта такая пазыцыя, якая сыходзіць са здаровага сэнсу. І калі гэта сапраўды будзе ім забясьпечана, дык нармальна, і хай так і будзе. Бо ў прынцыпе, гэта і ёсьць сьвята і трэба, каб людзі ведалі, што гэта такое, што гэта вялікая падзея, якой трэба радавацца і сьвяткаваць".
Прыгадаем, што ў шэрагах аргкамітэту па сьвяткаваньні стагоддзя абвяшчэньня БНР адбыўся разлад. Адныя, сярод якіх Мікалай Статкевіч, лічаць неабходным правесьці шэсьце вуліцамі Менску, аднак улады не далі на гэта дазволу. Іншыя, у тым ліку Зьміцер Дашкевіч, падтрымліваюць прапанову арганізацыі сьвяточнага канцэрту ў цэнтры горада.
Паводле неафіцыйнай пакуль інфармацыі, улады не супраць гэтага мерапрыемства.
racyja.com/яс