У Беларусі зьявіцца шэраг прадпрыемстваў, дзе будуць працаваць былыя зьняволеныя
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        02.03.2018 13:38
                    
                                 
                
                
                    Гэтую ідэю прасоўвае кіраўнік МУС Ігар Шуневіч.
                
                
                    
                        
Ігар Шуневічbelsat.eu/news/
                     
                
                
                
               
                
                         Кіраўнік МУС Ігар Шуневіч разам з начальнікам Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС Алегам Маткіна ўпершыню наведаў сельскагаспадарчае прадпрыемства «Хутар-Агра» (Гомельшчыны, Светлагорскі раён), дзе працуюць былыя зьняволеныя.
Нагадаем, яшчэ ў жніўні 2017 года Ігар Шуневіч заявіў, што ў структуры крымінальна-выканаўчай сыстэмы МУС плянуецца стварыць спэцыялізаванае сельгаспрадпрыемства для працаўладкаваньня былых вязьняў. Ініцыятыва міністра была неадназначна ўспрынятая ў грамадзтве. Прадпрыемства пачало працаваць у студзені 2018 года.
« Сёньня тут працаўладкаваныя каля 30 чалавек, якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі або вызваліліся. Гэта, безумоўна, невялікая колькасьць, але мы будзем яе павялічваць», – заявіў міністар. Шуневіч анансаваў будаўніцтва новых аб’ектаў і ўзбуйненьне вытворчасьці. :
У МУС падкрэсьліваюць, што праца на такіх аб'ектах будзе выключна добраахвотнай.
«Мы будзем працаўладкоўваць тут тых, хто сам захоча працаваць», – адзначыў міністар.
Шуневіч паабяцаў у будучыні стварыць на прадпрыемстве «ідэальныя ўмовы для працы і жыцьця»
У МУС адзначаюць, што такая практыка, як стварэньне прадпрыемства кшталту «Хутар-агра», будзе пашырацца. Не выключана таксама, што гэтую ініцыятыву падтрымаюць і іншыя сілавыя ведамствы.
belsat.eu/яс