Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка раскрытыкаваў урад

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.03.2018 13:05
2 сакавіка Аляксандр Лукашэнка зрабіў некалькі праграмных заяваў пра разьвіцьцё эканомікі і працу беларускага ўраду.
Нарада  з удзелам прэзыдэнта, 2018 г.Нарада з удзелам прэзыдэнта, 2018 г.http://president.gov.by/ru/photo_ru/

Галоўнае:

– Беларусь адстае ад сьвету ў разьвіцьці, тэхналёгіях і ўзроўні жыцьця людзей;

– за апошнія 7 гадоў сусьветны ВУП вырас на 25%, ВУП Беларусі – менш як на 6%;

– рэгіёны Беларусі разьвіваюцца нераўнамерна, што можа прывесьці да расколу ў грамадзтве і маштабных праблем у краіне;

– вэртыкаль не разумее і не выконвае задачы па стварэньні высокапрадукцыйных працоўных месцаў – «выкананьне рашэньняў кіраўніка дзяржавы скажонае»;

– закрэдытаванасьць рэальнага сэктара расьце. Перакладаць гэтыя крэдыты на бюджэт нельга;

– дзяржаўная пазыка расьце хутчэй, чым эканоміка: «Пагасілі $2,3 млрд, а ўзялі амаль $3,5 млрд»;

– урад састарэў, там трэба памяняць стыль і мэтады працы;

– даручэньні «зьверху» павінен няўхільна выконваць кожны дзяржслужачы;

– цягам года сярэдні заробак мусіць перавысіць 1000 рублёў;

– валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў наступнай пяцігодцы павінен скласьці $100 млрд.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт