Грошы на мэмарыяльную дошку да 100-годзьдзя БНР сабралі за тры гадзіны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        02.03.2018 12:57
                    
                                 
                
                
                    Неабходныя для вырабу новай дошкі 6000 рублёў сабралі 2 сакавіка на краўдфандынг-пляцоўцы «Талака».
                
                
                    
                        
Афіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРфота: аргкамітэт „БНР 100” (Creative Commons)
                     
                
                
                
               
                
                         1 сакавіка менскія ўлады далі дазвол на ўстаноўку мэмарыяльнай дошкі на вуліцы Валадарскага, 9, дзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. 2 сакавіка на краўдфандынг-пляцоўцы «Талака» неабходныя для вырабу новай дошкі 6000 рублёў сабралі трохі болей за 3 гадзіны.
Пасьля таго, як стала вядома пра дазвол на ўстаноўку мэмарыяльнай дошкі на вуліцы Валадарскага, 9, паўсталі дзьве праблемы.
Па-першае, прататып дошкі аўтарства скульптара Алеся Шатэрніка выраблены 25 гадоў таму зь сілуміну — сплаву алюмінію і крэмнію — і знаходзіцца ня ў самым лепшым стане. Літары маюць розны памер, вершнік складаецца з трох частак і літаральна развальваецца.
Па-другое, улады не пагаджаюцца на надпіс на дошцы тарашкевіцай, тэкст мусіць адпавядаць сучаснаму правапісу.
Аргкамітэт сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР прыняў рашэньне тэрмінова вырабіць копію дошкі з бронзы. Адказным за збор сродкаў на краўдфандынгавай онлайн-пляцоўцы «Талака» стаў грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка. Патрэбную суму — 6000 рублёў — удалося сабраць за трохі болей як 3 гадзіны.
 svaboda.org/яс