У Беларусі чыгунка зможа прадаваць квіткі на стаячыя месцы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        01.03.2018 16:04
                    
                                 
                
                
                    Савет міністраў зьмяніў правілы перавозкі пасажыраў на Белчыгунцы.
                
                
                    
                        
youtube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                         Адпаведная пастанова ад 27 лютага зьявілася на сайце ўраду.
Цяпер пасажыр зможа атрымаць розьніцу кошту першапачатковага і зноў аформленага праязнога дакумэнту, калі зьмяншаецца кошт паездкі.
У «пэўных выпадках» перавозьнік зможа прадаваць квіткі на стаячыя месцы ў цягніках з нумараванымі месцамі.
Пасажыру ня трэба будзе дадаткова плаціць за перавозку жывёлаў, калі іх перавозяць у кошт нормы ручной паклажы.
Яшчэ адна са зьменаў: працаўнікі чыгункі пры выкананьні службовых абавязкаў змогуць весьці гука- і відэазапіс.
belsat.eu/яс