Logo Polskiego Radia
Print

Ганна Канапацкая вылучаецца ў старшыні АГП

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.03.2018 15:51
Пра гэта апазыцыйная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў паведаміла ў сацсетках.
Ганна КанапацкаяГанна КанапацкаяАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Ганна Канапацкая зьбіраецца вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Пра гэта апазыцыйная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў паведаміла ў сацсетках. Новыя выбары ў партыі, магчыма, пройдуць гэтым летам.

У сваёй заяве Канапацкая напісала, што кіраўніцтва АГП знаходзіцца ў сыстэмным крызісе. Як прыклад, яна спасылаецца на нядаўнія мясцовыя выбары.

Канапацкая лічыць памылкай партыйнага кіраўніцтва тое, што АГП «замарозіла» супрацоўніцтва з ёй пасьля стварэньня грамадзянскай кампаніі «Наперад, Беларусь!».

«Такія дзеяньні кіраўніцтва АГП наносяць значны ўрон рэпутацыі і іміджу партыі, на што я як лідар і адзін з найстарэйшых сяброў арганізацыі не магу не зьвяртаць увагу. Глыбокі сістэмны крызіс у партыі, які прывёў і да іншых негатыўных наступстваў у АГП за некалькі мінулых гадоў, патрабуе тэрміновага вырашэньня, што прывядзе, безумоўна, у тым ліку і да зьмены кіраўніцтва арганізацыі на бліжэйшым зьезьдзе», – заяўляе Канапацкая.

З гэтай прычыны яна вырашыла выставіць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні АГП. Канапацкая абяцае прадставіць праграму выхаду АГП з крызісу, у якім яна апынулася, і абвяшчае пра фармаваньне каманды сваіх прыхільнікаў-аднапартыйцаў.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт