У Беларусі звальняюць больш людзей, чым прымаюць на працу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        28.02.2018 16:52
                    
                                 
                
                
                    У цэлым за 2017 год было звольнена 694 тыс. чалавек, прынята на працу – 656 тыс. 
                
                
                    
                        
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com/B_Me/CCO
                     
                
                
                
               
                
                         Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені ў Беларусі колькасьць звольненых работнікаў зноў перавысіла колькасьць прынятых: 48012 звольнена, прынята – 45913.
Такая тэндэнцыя назіраецца трэці месяц запар.
У студзені бягучага года больш за ўсё было звольнена работнікаў у прамысловасьці – 10693 (у тым ліку ў апрацоўчай – 7886). Далей ідуць: аптовы і розьнічны гандаль – 7675; сельская, лясная і рыбная гаспадарка – 6512; адукацыя – 4781; будаўніцтва – 4687; ахова здароўя і сацыяльныя паслугі – 4294; энэргетыка – 2289; транспарт – 2277; адміністрацыя – 1481; сфэра творчасьць, спорт, адпачынак – 1,394; навука – 903; гасьцінічныя паслугі – 813; інфармацыя і сувязь – 718 чалавек.
У цэлым за 2017 год было звольнена 694.306 чалавек, прынята на працу – 656.193. Перавышэньне звольненых над прынятымі склала 38.113.
naviny.by/яс