Logo Polskiego Radia
Print

Дэпутатка Анісім змагаецца за чыгуначны прыпынак для сваіх выбарнікаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.02.2018 15:50
Жыхары вёскі Савоні мусяць дабірацца да бліжэйшага прыпынку 4 кілямэтры.
Алена АнісімАлена Анісімфота: ТБМ

28 лютага ў Стоўпцах адбылося выязное пасяджэньне з удзелам памочніка прэзыдэнта Беларусі па Менскай вобласьці. Ягонага правядзеньня дамаглася дэпутатка Алена Анісім, якая прадстаўляе ў Палаце прадстаўнікоў Стаўпцоўскую выбарную акругу № 70.

У цэнтры дыскусіі адна праблема — ці трэба будаваць чыгуначны прыпынак каля вёскі Савоні на маршруце электрычкі Менск — Баранавічы. Бліжэйшы прыпынак знаходзіцца на адлегласьці больш за 4 кілямэтры, дабірацца туды даводзіцца па бездарожжы.

«Гэта надзённая патрэба людзей, якія кожны дзень там працуюць. Аўтобус ходзіць ня кожны дзень», — тлумачыць сытуацыю Свабодзе Алена Анісім, якая сама паходзіць зь вёскі Савоні.

Паводле яе, існуюць дзьве пазыцыі. Мясцовыя ўлады і мясцовыя дэпутаты падтрымліваюць будаўніцтва прыпынку. Супраць выступае Беларуская чыгунка, прадстаўнікі якой цьвердзяць, што гэта праект эканамічна стратны.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт