860 асобаў пацярпелі праз галалёд і мароз
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
26.02.2018 13:31
Пры гэтым траўмы ад галалёдзіцы з ліку тых, хто зьвярнуўся, атрымалі 817, а абмаражэньні – 43 чалавекі.
pixabay.com/Public Domain CC0
Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла што, з 19 па раніцу 26 лютага па дапамогу мэдыкаў па ўсёй краіне зьвярнуліся 860 чалавек. З іх 733 атрымалі дапамогу амбуляторна, 127 – шпіталізаваныя.
Пры гэтым траўмы ад галалёдзіцы з ліку тых, хто зьвярнуўся, атрымалі 817, а абмаражэньні – 43 чалавекі.
У апошнія дні каляндарнай зімы ў Беларусі ўсталявалася вельмі халоднае надвор’е. Моцныя маразы захаваюцца да канца лютага.
Міністэрства аховы здароўя рэкамэндуе абмежаваць час знаходжаньня на вуліцы, апранаць цёплую ў некалькі слаёў вопратку (праслойкі паветра ўтрымліваюць цяпло), насіць цёплы абутак са шкарпэткамі і не ўжываць алькаголь.
Мэтэаралягічныя службы паведамляюць, што ноч з панядзелка на аўторак 27 лютага можа стаць самай марознай за гэтую зіму. Па поўначы Беларусі чакаецца ад -25 да -29, у сталіцы – да -22. Па паўднёвым захадзе краіны маразы ад -13 да -17. Удзень прагназуецца ад -9 да -15.
belsat.eu/БелТА/яс