За дзень сабрана 2000 подпісаў за беларускамоўны ўнівэрсытэт
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        24.02.2018 09:57
                    
                                 
                
                
                    Маладафронтавец Зьміцер Дашкевіч ініцыяваў збор подпісаў у падтрымку беларускамоўнай адукацыі
                
                
                    
                        
Зьміцер Дашкевічnaviny.by
                     
                
                
                
               
                
                         Ягоная пэтыцыя складаецца з трох пунктаў: «1. распрацаваць праграму адраджэньня беларускай мовы ў сфэры адукацыі; 2. стварыць юрыдычныя ўмовы для рэгістрацыі прыватных дзіцячых садкоў, школ і ВНУ; 3. стварыць першы беларускамоўны Нацыянальны ўнівэрсытэт».
Збор подпісаў праходзіў па ўсяму Менску, а таксама ў некаторых абласных цэнтрах. Агулам было сабрана каля 2000 подпісаў. Таксама 330 чалавек падпісалася пад пэтыцыяй у інтэрнэце.
Зьміцер Дашкевіч заявіў, што абсалютна задаволены вынікам, не чакаў, што так многа людзей падпішацца. У панядзелак ён плянуе перадаць сабраныя подпісы ў Савет міністраў і Міністэрства культуры.
Паводле Наша Ніва/юл