Logo Polskiego Radia
Print

Сямашка: Перамовы з Расеяй па газе адновяцца ў канцы сакавіка

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.02.2018 15:38
Уладзімір Сямашка адзначыў, што да 2020 году ў Эўразійскім эканамічным саюзе павінен быць сфарміраваны адзіны рынак нафты й газу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сямашка: перамовы з Расеяй па газе адновяцца ў канцы сакавіка
Беларусь плянуе аднавіць перамовы з Расеяй па цане на газ у канцы сакавіка 2018 года. Пра гэта паведаміў намесьнік прэм'ер-міністра Ўладзімір Сямашка. Ён лічыць, што цяпер беларускія й расейскія вытворцы знаходзяцца ў розных эканамічных умовах.
На перамовах у красавіку 2017 году Беларусі й Расеі ўдалося дасягнуць дамоўленасьці аб цане на расейскага газ на бліжэйшыя тры гады, да канца 2019 года. Што тычыцца коштаў на газ з 2020 па 2024 год, паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, бакі пакуль знаходзяцца на стадыі перамоваў.
Уладзімір Сямашка адзначыў, што да 2020 году ў Эўразійскім эканамічным саюзе павінен быць сфарміраваны адзіны рынак нафты й газу. Зараз беларускія й расейскія вытворцы знаходзяцца ў розных эканамічных умовах. Таму беларускі бок ставіць пытаньне так, што цана газу «павінна быць калі ня роўная, то вельмі блізкая да цаны газу ў Смаленскай вобласьці».
паводле белта/вс

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт