Грузінская авіякампанія пачне лётаць у Беларусь
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        23.02.2018 09:16
                    
                                 
                
                
                    Пакуль у кампаніі два Боінгі-777 коштам больш за 43 млн даляраў, летам зьявіцца трэці, у сьнежні - чацвёрты.
                
                
                    
                        
Foto: www.ch-aviation.com
                     
                
                
                
               
                
                         MyWay Airlines вясной пачне лётаць у Беларусь, Украіну, Расею, Ізраіль і Іран.
Новая авіякампанія, заснаваная на кітайскія інвэстыцыі, абяцае карыстальнікам «прывабныя кошты», паведамляе Newsgeorgia.ge са спасылкай на камэрцыйнага дырэктара Ігара Апціауры.
Пакуль у кампаніі два Боінгі-777 коштам больш за 43 млн даляраў, летам зьявіцца трэці, у сьнежні - чацвёрты.
З 1993 года ў Грузіі была прадстаўлена толькі адна нацыянальная авіякампанія - Georgian Airways або Airzena.
naviny.by/яс