Міліцыянты зламалі яму рэбры, суд прысудзіў штраф за непадпарадкаваньне міліцыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        22.02.2018 17:14
                    
                                 
                
                
                    Паводле Віктара Арцюха, яго спынілі на вуліцы міліцыянты за адсутнасьць флікера. 
                
                
                    
                        
youtube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                         Судзьдзя Рагачоўскага раённага суду Аляксандар Крайнікаў прызнаў вінаватым Віктара Арцюха ў непадпарадкаваньні міліцыянтам дэпартамэнту аховы і аштрафаваў яго на 2 базавыя велічыні — 49 рублёў.
«Канечне, будзем з адвакатам абскарджваць гэтую пастанову, бо яна не адпавядае рэчаіснасьці», — кажа Віктар Арцюх.
Паводле Віктара Арцюха, яго спынілі на вуліцы міліцыянты за адсутнасьць флікера. Калі Арцюх папрасіў іх прадставіцца і не пагадзіўся адразу сесьці ў машыну, да яго ўжылі сілу. Зьбіцьцё паўтарылася і ў машыне, і на ганку пастарунка. У выніку яму зламалі рэбры.
На судзе высьветлілася, што відэа затрыманьня ў міліцыянтаў няма.
Паводле аднаго рапарту, парушэньне Арцюха было ў тым, што ён ішоў па праезнай частцы, паводле другога — што пераходзіў вуліцу ў неналежным месцы.
Раней, 7 лютага, Рагачоўскі раённы суд аштрафаваў Віктара Арцюха за адсутнасьць флікера на 1 базавую велічыню.
Віктар Арцюх паскардзіўся на дзеяньні міліцыянтаў у пракуратуру і Сьледчы камітэт.
Радыё Свабода/нг