Беларуская Фэдэрацыя футболю пажыцьцёва дыскваліфікавала 12 чалавек
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
21.02.2018 14:42
Дыскваліфікаваныя асобы ўдзельнічалі ў продажы матчаў як на ўзроўні лігі так і на ўзроўні Чэмпіянату Беларусі.
flickr.com
Беларуская Фэдэрацыя футболю пажыцьцёва дыскваліфікавала 11 футбалістаў і аднаго трэнэра.
Пажыцьцёва дыскваліфікавалі чатырох футбалістаў «Іслачы», чатырох – «Ашмянаў-БДУФК», дваіх – «Луча», аднаго – «Граніту» і трэнэра «Іслачы» Уладзіміра Макоўскага.
За арганізацыю дамоўных матчаў былога футбаліста Вячаслава Замару і трэнэра-адміністратара ФК «Прамень» Юрыя Сыраквашка абвясьцілі асобамі, непажаданымі для дзейнасьці АБФФ, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
Дыскваліфікаваныя асобы ўдзельнічалі ў продажы матчаў як на ўзроўні лігі, так і на ўзроўні Чэмпіянату Беларусі.
Па дадзеных беларускіх сьледчых у махлярствах, зьвязаных з матчамі, таксама былі задзейнічаныя грамадзяне Расеі і Ўкраіны. За прададзены матч плацілі, ў залежнасьці ад рангу некалькі да звыш дзесяці тысяч даляраў.
Гулец на рукі атрымліваў некалькі сотняў даляраў.
яс