21 лютага навіны на канале АНТ будуць выходзіць па-беларуску
Такім чынам тэлеканал падключаецца да сьвяткаваньня Дня роднай мовы.
Усе выпускі навін, „Навіны спорту”, выпускі пра надвор'е і праграма „Наша раніца” на тэлеканале АНТ будуць выходзіць па-беларуску. Праўда, усяго толькі на працягу аднаго дня — 21 лютага, у гонар Дня роднай мовы, паведамляе прэс-служба тэлеканала.
Летась 21 лютага праграма „Наша раніца” ўжо выходзіла па-беларуску. „Мы атрымалі выдатны водгук ад нашых тэлегледачоў, было шмат званкоў з падзякамі. У гэтым годзе вырашылі пайсьці далей і падключыць да сьвяткаваньня Дня роднай мовы й інфармацыйную службу: усе выпускі „Нашых навін” і „Навін спорту”, а таксама навіны надвор'я выйдуць па-беларуску.
Навіны ў гэты дзень будуць весьці Натальля Немагай, Кацярына Валовік, Дзьмітрый Максімавіч, Кацярына Цішкевіч і Аляксандар Аверкаў, „Навіны спорту” — Марыя Лемешава, навіны надвор'я — Крысьціна Вінярская.
nn.by/аз
Усе выпускі навін, „Навіны спорту”, выпускі пра надвор'е і праграма „Наша раніца” на тэлеканале АНТ будуць выходзіць па-беларуску. Праўда, усяго толькі на працягу аднаго дня — 21 лютага, у гонар Дня роднай мовы, паведамляе прэс-служба тэлеканала.
Летась 21 лютага праграма „Наша раніца” ўжо выходзіла па-беларуску. „Мы атрымалі выдатны водгук ад нашых тэлегледачоў, было шмат званкоў з падзякамі.У гэтым годзе вырашылі пайсьці далей і падключыць да сьвяткаваньня Дня роднай мовы й інфармацыйную службу: усе выпускі „Нашых навін” і „Навін спорту”, а таксама навіны надвор'я выйдуць па-беларуску.