Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь плянуе стварыць даведкавы партал Правапіс.бай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.02.2018 17:45
Правапіс.бай будзе створаны на ўзор расейскага партала Грамота.ру для папулярызацыі роднай мовы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь плянуе стварыць даведкавы партал Правапіс.бай
Правапіс.бай будзе створаны на ўзор расейскага партала Грамота.ру для папулярызацыі роднай мовы.
Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы й літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, падзяліўся плянамі мовазнаўцаў на 2018 год.
„Мы адчуваем сёньня вострую неабходнасьць у стварэньні электроннай даведачна-інфармацыйнай службы Правапіс.бай на ўзор расейскага партала Грамота.ру для папулярызацыі роднай мовы”, - заявіў Ігар Капылоў.
Грамота.ру — зручны партал, на якім любы ахвотны можа задаць любое пытаньне па функцыянаваньні мовы й атрымаць кваліфікаваны адказ ад найлепшых моўных спэцыялістаў. На сайце таксама багата слоўнікаў, даведнікаў, зручны пошук.
Таксама сёлета рыхтуецца да выхаду першы „Француска-беларускі слоўнік прававой лексыкі”. Да канца году плянуецца выданьне „Італьянска-беларускага слоўніка”, а потым і „Беларуска-італьянскага”. „Французска-беларускі слоўнік літаратурнай лексыкі”, як чакаецца, пабачыць сьвет у 2019 годзе.
Пачалася работа над „Беларуска-ангельскай слоўнікам”, прызначаным для дыяспары суайчыньнікаў, якія жывуць у англамоўных краінах. Заплянаваны выхад і пяцітомнага слоўніка сынонімаў.
minsknews.by/nn.by/аз

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы й літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, падзяліўся плянамі мовазнаўцаў на 2018 год.

„Мы адчуваем сёньня вострую неабходнасьць у стварэньні электроннай даведачна-інфармацыйнай службы Правапіс.бай на ўзор расейскага партала Грамота.ру для папулярызацыі роднай мовы”, - заявіў Ігар Капылоў.

Грамота.ру — зручны партал, на якім любы ахвотны можа задаць любое пытаньне па функцыянаваньні мовы й атрымаць кваліфікаваны адказ ад найлепшых моўных спэцыялістаў. На сайце таксама багата слоўнікаў, даведнікаў, зручны пошук.

Таксама сёлета рыхтуецца да выхаду першы „Француска-беларускі слоўнік прававой лексыкі”. Да канца году плянуецца выданьне „Італьянска-беларускага слоўніка”, а потым і „Беларуска-італьянскага”. „Французска-беларускі слоўнік літаратурнай лексыкі”, як чакаецца, пабачыць сьвет у 2019 годзе.

Пачалася работа над „Беларуска-ангельскiм слоўнікам”, прызначаным для дыяспары суайчыньнікаў, якія жывуць у англамоўных краінах. Заплянаваны выхад і пяцітомнага слоўніка сынонімаў.

minsknews.by/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт