Logo Polskiego Radia
Print

У Бабруйску «карусель» раскрылі блёгер і актывіст

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.02.2018 15:37
У Бабруйску «карусельшчыкаў» вазілі па ўчастках на машыне раённай адміністрацыі.
Машына справа належыць адміністрацыі Першамайскага раёну Бабаруйска, фота Алеся Сапегі Машына справа належыць адміністрацыі Першамайскага раёну Бабаруйска, фота Алеся Сапегі Printscreen belsat.eu/фота А.Сапега

Вядомы блёгер Алег Жалноў і актывіст Алесь Сапега, які сам балатаваўся ў гарадзкі савет дэпутатаў, выкрылі схему выбарчай «каруселі» у Бабруйску. Але калі яны запатрабавалі тлумачэньняў ад старшыні камісіі – тая зьвярнулася да міліцыянтаў.

«Я балатаваўся па 38-й акрузе ў Бабруйску. Учора прыблізна а 18-й вечара я пад’ехаў да ўчастку №62, што месьціцца ў 22-й школе. Ля будынку заўважыў «Жыгулі» з надпісам «сацыяльная служба». Адтуль выйшлі чатыры асобы і зайшлі на ўчастак, каб прагаласаваць», – распавёў belsat.eu Алесь Сапега.

Актывіст вырашыў паназіраць, ці не паедуць яны пасьля галасаваньня на іншы ўчастак, і прасачыў за машынай.

«І яны сапраўды павярнулі на ўчастак №77 па вуліцы Ульянаўскай. Машына прыпаркавалася мэтраў за 400 ад участку, пасажыры пайшлі да школы групкамі па дзьве асобы. Пакуль першыя два чалавекі зайшлі на ўчастак – астатнія чакалі, пасьля наадварот. Гэта было вельмі падобна да «каруселі», – кажа Сапега.

Паводле словаў актывіста, пакуль патэнцыйныя «карусельшчыкі» галасавалі, ён разам з блёгерам Алегам Жалновым, падышлі да кіроўцы машыны. Той прызнаўся, што не ведае людзей, якіх падвозіў.

«Я забраў чатырох жанчын каля школы ў Чарапічным раёне гораду, пасьля павёз іх у 22-ю школу, цяпер сюды», – сказаў кіроўца.

Высьветлілася, што ён працуе ў адміністрацыі Першамайскага раёну Бабруйска і там яго «папрасілі» вазіць гэтых жанчын па выбарчых участках. Алег Жалноў здымаў размову з кіроўцам на відэа і апублікаваў запіс на сваім канале ў YouTube.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт