Logo Polskiego Radia
Print

Прах Магдалены Радзівіл пахавалі ў Менску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.02.2018 16:07
Радзівіл памерла ў Швэйцарыі ў 1945 годзе. Яе апошняй воляй было знайсьці вечны спачын у роднай Беларусі.
Прах Магдалены Радзівіл пахавалі ў Менску.Прах Магдалены Радзівіл пахавалі ў Менску.By невядомы - Ludzie Pragi - Twoja Praga, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=15785593

Прах Магдалены Радзівіл пахавалі ў Менску
Радзівіл памерла ў Швэйцарыі ў 1945 годзе. Яе апошняй воляй было знайсьці вечны спачын у роднай Беларусі.
Прах Магдалены Радзівіл з роду Завішаў пахавалі ў Менску. Урачыстая цырымонія пахаваньня прайшла ў касьцёле Сьвятой Тройцы на Залатой Горцы.
„У гісторыі Магдалена Радзівіл застаецца, як выдатная мэцэнатка, якая падтрымлівала беларускія выдавецтвы, якая фундавала першыя кнігі нашых клясыкаў”, - гаворыць беларускі пісьменьнік і гісторык Уладзімір Арлоў.
Магдалена Радзівіл памерла ў Швэйцарыі ў 1945 годзе, яе апошняй воляй было знайсьці вечны спачын у роднай Беларусі.
„Гэткая была яе ўласная воля. Яна хацела быць пахаваная менавіта ў Менску, які стаў сталіцай Беларускай Народнай Рэспублікі”, - нагадвае гісторык мастацтва, культуроляг Сяргей Харэўскі.
Магдалена Радзівіл фінансавала выдавецтва „Загляне сонца і ў наша аконца”, каталіцкую газэту „Беларус”, а таксама выданьне першых кніг Канстанцыі Буйло й Максіма Багдановіча.
racyja.com/аз

Прах Магдалены Радзівіл з роду Завішаў пахавалі ў Менску. Урачыстая цырымонія перапахаваньня прайшла ў касьцёле Сьвятой Тройцы на Залатой Горцы.

„У гісторыі Магдалена Радзівіл застаецца, як выдатная мэцэнатка, якая падтрымлівала беларускія выдавецтвы, якая фундавала першыя кнігі нашых клясыкаў”, - гаворыць беларускі пісьменьнік і гісторык Уладзімір Арлоў.

Магдалена Радзівіл памерла ў Швэйцарыі ў 1945 годзе, яе апошняй воляй было знайсьці вечны спачын у роднай Беларусі.

„Гэткая была яе ўласная воля. Яна хацела быць пахаваная менавіта ў Менску, які стаў сталіцай Беларускай Народнай Рэспублікі”, - нагадвае гісторык мастацтва, культуроляг Сяргей Харэўскі.

Магдалена Радзівіл фінансавала выдавецтва „Загляне сонца і ў наша аконца”, каталіцкую газэту „Беларус”, а таксама выданьне першых кніг Канстанцыі Буйло й Максіма Багдановіча.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт