Ярмошына: Скаргі паступаюць, але не ўсе яны абгрунтаваныя
Кіраўнічка Цэнтрвыбаркама запэўнівае, што колькасьць апраўданых скаргаў вельмі нязначная.
Яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Беларусі, паводле даных на 12.00, склала 45,57 працэнта, паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Лідзія Ярмошына дадала, што паводле зьвестак выбарчых камісій, за выбарамі назірае ўжо больш за 35 тыс. нацыянальных наглядальнікаў.
Скаргі ад іх у ЦВК паступаюць, але не ўсе яны абгрунтаваныя. „Частка - надуманыя, калі, па сутнасьці справы, наглядальнікі бяруць на сябе права камандаваць і выбарчай камісіяй, і выбаршчыкамі”, - адзначыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама. Як запэўнівае Лідзія Ярмошына, колькасьць апраўданых скаргаў вельмі нязначная.
Паводле ЦВК, датэрмінова на мясцовых выбарах у Беларусі прагаласавалі амаль 35 працэнтаў выбаршчыкаў. Нагадаем, датэрміновае галасаваньне стартавала ў Беларусі 13 лютага.
belta.by/аз