Расеец спрабаваў празь мяжу прарвацца зь Беларусі ў Польшчу
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.02.2018 16:46
Кіроўцу пагражае максымальнае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін да двух гадоў.
фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі
Расеец спрабаваў празь мяжу прарвацца зь Беларусі ў Польшчу
Увечары ў пятніцу, 16 лютага, у пункце пропуску «Бераставіца» расеец спрабаваў праз пункт пропуску прарвацца зь Беларусі ў Польшчу, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.
Пагранічны нарад зьвярнуў увагу на легкавы аўтамабіль «Fiat», які рухаўся ў напрамку пункта пропуску з хуткасьцю каля 120 км/г. Памежнікі прывялі ў дзеяньне сродак прымусовага спыненьня. Кіроўца працягнуў рух, зьдзейсьніўшы наезд на згаданы сродак і зьбіў закрыты шлагбаўм. У выніку аўтамабіль атрымаў моцныя мэханічныя пашкоджаньні, а кіроўца – траўмы ў выглядзе ўдараў і драпін.
Кіроўцу пагражае максымальнае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін да двух гадоў.
Увечары ў пятніцу, 16 лютага, у пункце пропуску «Бераставіца» расеец спрабаваў празь мяжу прарвацца зь Беларусі ў Польшчу, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.
Пагранічны нарад зьвярнуў увагу на легкавы аўтамабіль «Fiat», які рухаўся ў напрамку пункта пропуску з хуткасьцю каля 120 км/г. Памежнікі прывялі ў дзеяньне сродак прымусовага спыненьня. Кіроўца працягнуў рух, зьдзейсьніўшы наезд на згаданы сродак і зьбіў закрыты шлагбаўм.
У выніку аўтамабіль атрымаў моцныя мэханічныя пашкоджаньні, а кіроўца – траўмы ў выглядзе ўдараў і драпін.
Кіроўцу пагражае максымальнае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін да двух гадоў.
паводле наша ніва/вс