Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы аплачваюць 80% электрычнасьці й 20% ацяпленьня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.02.2018 18:01
У 2017 годзе ўзровень аплаты за спажытую энэргію ў Беларусі склаў 99,2%.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусы аплачваюць 80% электрычнасьці й 20% ацяпленьня
У Беларусі насельніцтва пакрывае каля 80% выдаткаў за электраэнэргію й толькі 20% – за цеплазабесьпячэньне. Астатнюю суму аплачвае дзяржава. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў пятніцу, 16 лютага, распавёў намесьнік гендырэктара «Белэнэрга» Сяргей Шабека.
Сяргей Шабека адзначыў, што на сёньняшні дзень беларусы аплачваюць каля 80% выдаткаў, панесеных на вытворчасьць электрычнай энэргіі, і каля 20% – цеплавой. «У суседзяў у Эўропе насельніцтва плаціць па больш высокіх тарыфах», – падкрэсьліў ён.
Прадстаўнік «Белэнэрга» патлумачыў, што палітыка павелічэньня тарыфаў на электрычнасьць і цяпло карэлюецца зыходзячы з пакупніцкай здольнасьці насельніцтва. «Адпаведныя рашэньні прымаюцца толькі ва ўвязцы з тэмпам росту даходаў хатніх гаспадарак», – удакладніў Шабека.
У 2017 годзе ўзровень аплаты за спажытую энэргію ў Беларусі склаў 99,2%. Гэта на 3,6% больш, чым было ў 2016 годзе.
На пачатку студзеня Аляксандр Лукашэнка зацьвердзіў павышэньне кошту паслуг ЖКГ на 5 даляраў. Мяркуецца, што павышаныя тарыфы дазволяць дасягнуць у 2018 годзе кампэнсацыі насельніцтвам затрат па ўсіх жыльлёва-камунальных паслугах на ўзроўні 70%, прытым што па большасьці зь іх гэтая лічба дасягне 100% – гэта тычыцца тэхабслугоўваньня жылых памяшканьняў, ліфтаў, вады, каналізацыі, вывазу сьмецьця.

белта/тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт