Расейская служба BBC па-ранейшаму карыстаецца назвай «Белоруссия»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.02.2018 15:38
Адпаведная форма выкарыстоўваецца ў табліцы мэдальнага заліку Алімпіяды-2018.
скрыншот з сайта BBC/фота:Эўрарадыё
Расейская служба BBC па-ранейшаму карыстаецца назвай «Белоруссия»
Расейская служба BBC па-ранейшаму называе Беларусь «Белоруссия». Адпаведная форма выкарыстоўваецца ў табліцы мэдальнага заліку Алімпіяды-2018.
Роўна месяц таму, 16 студзеня, на сайце Расейскай службы BBC быў разьмешчаны адмысловы артыкул, у якім гаварылася, што журналісты пераходзяць на афіцыйныя назвы постсавецкіх краінаў – «Беларусь» замест «Белоруссия», «Кыргызстан» замест «Киргизия», «Молдова» замест «Молдавия».
Ці то палітыка новых назваў пратрымалася толькі месяц, ці то інэрцыя не дала журналістам BBC выканаць свае абяцаньні, задаецца пытаньнем «Эўрарадыё».

вс