Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка мае намер нагрузіць працаўнікоў адукацыі й аховы здароўя

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.02.2018 14:03
Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу аптымізаваць сфэры адукацыі й аховы здароўя.
pixabay.com/Public Domain CC0

Аляксандр Лукашэнка бачыць будучыню невялікіх населеных пунктаў у стварэньні перапрацоўчых прадпрыемстваў. Пра гэта ён сказаў 16 лютага падчас сустрэчы з работнікамі прадпрыемстваў у Слуцку, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Ён таксама адзначыў, што Беларусь мае намер выйсьці з цукровай прадукцыяй на кітайскі рынак.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу аптымізаваць сфэры адукацыі й аховы здароўя.

«Каб чалавек быў нагружаны. Таму што некаторыя ў нас прыйшлі, анучай памахалі, як у народзе кажуць, дзьве-тры гадзіны ў дзень (я не кажу, што ўсе, але ёсьць такія) і пытаюцца: прэзыдэнт сказаў тысячу рублёў, а дзе яны? Дык на іх трэба восем гадзін працаваць», – адзначыў ён.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт