Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні назіральнікі ад "Права выбару" фіксуюць шмат парушэньняў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.02.2018 10:09
На Альшанскай акрузе №13 у першы дзень галасаваньня на ўчастку №105 у пратаколе было на 30% больш галасоў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Назіральнікі ад кампаніі «Права выбару», якія назіраюць за мясцовымі выбарамі ў гарадзенскай Альшанцы фіксуюць вялікую колькасьць парушэньняў выбарчага заканадаўства, паведамляе «Радыё Рацыя».
Кіраўнік кампаніі па Гарадзеншчыне Сяргей Верамеенка адзначае, што на Альшанскай акрузе №13 у першы дзень галасаваньня на ўчастку №105 у пратаколе было на 30% больш галасоў, чым зафіксавалі назіральнікі. Другое парушэньне, паводле Верамеенкі, гэта невядомыя заявы, якія раздаюць сябры камісіі праўладным назіральнікам. Сябры камісіі фактычна ціснуць на назіральнікаў, у тым ліку і на незалежных. Гэта зьяўляецца парушэньнем артыкула 44 Выбарчага кодэкса.
Таксама назіральнік распавёў, што на на ўчастак прыходзяць незразумелыя людзі, нібыта назіральнікі ад іншых арганізацыяў, і адразу пішуць падзяку. Пры гэтым прысутнічаюць яны на ўчастку няшмат часу: нехта – некалькі хвілін, нехта – пару гадзін.
Альшанская выбарчая акруга ў Горадні вылучаецца тым, што на ёй у дэпутаты ў гарадзкі і абласны Савет ідзе кіраўнік БХД па Горадні Яўген Дудкін.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Назіральнікі ад кампаніі «Права выбару», якія назіраюць за мясцовымі выбарамі ў гарадзенскай Альшанцы фіксуюць вялікую колькасьць парушэньняў выбарчага заканадаўства, паведамляе «Радыё Рацыя».

Кіраўнік кампаніі па Гарадзеншчыне Сяргей Верамеенка адзначае, што на Альшанскай акрузе №13 у першы дзень галасаваньня на ўчастку №105 у пратаколе было на 30% больш галасоў, чым зафіксавалі назіральнікі. Другое парушэньне, паводле Верамеенкі, гэта невядомыя заявы, якія раздаюць сябры камісіі праўладным назіральнікам. Сябры камісіі фактычна ціснуць на назіральнікаў, у тым ліку і на незалежных. Гэта зьяўляецца парушэньнем артыкула 44 Выбарчага кодэкса.

Таксама назіральнік распавёў, што на ўчастак прыходзяць незразумелыя людзі, нібыта назіральнікі ад іншых арганізацыяў, і адразу пішуць падзяку. Пры гэтым прысутнічаюць яны на ўчастку няшмат часу: нехта – некалькі хвілін, нехта – пару гадзін.

Альшанская выбарчая акруга ў Горадні вылучаецца тым, што на ёй у дэпутаты ў гарадзкі і абласны Савет ідзе кіраўнік БХД па Горадні Яўген Дудкін.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт