Logo Polskiego Radia
Print

У 2017 годзе рэальныя даходы беларусаў павялічыліся на 2,4%

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.02.2018 18:07
У 2017 годзе ў агульным аб'ёме даходаў аплата працы заняла 62,9%.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У 2017 годзе рэальныя даходы беларусаў павялічыліся на 2,4%
У 2017 годзе рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў вырасьлі на 2,4% у параўнаньні з 2016 годам. Пра гэта ў чацьвер, 15 лютага, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Да верасьня падзеньне рэальных даходаў беларусаў запавольвалася: у студзені яны зьнізіліся на 4,5%, у студзені-жніўні – ужо на 0,1%. Астатнія тры месяцы назіраўся рост рэальных даходаў насельніцтва: у студзені-верасьні яны павялічыліся на 0,4%, у студзені-кастрычніку – на 0,9%, у студзені-лістападзе – на 1,5%
У 2017 годзе ў агульным аб'ёме даходаў аплата працы заняла 62,9%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасьці – 8,1%, трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі й г.д.) – 23,7%, даходы ад уласнасьці й іншыя даходы – 5,3%.
Раней Белстат апублікаваў дадзеныя па сярэдняй зарплаце ў сьнежні 2017 году. Пасьля зьніжэньня ў лістападзе сярэдняя зарплата ў сьнежні рэзка вырасла на 158,4 рубля, але ўсё роўна не дацягнула да тысячы, якую Аляксандр Лукашэнка патрабаваў даць беларусам да канца году.

У 2017 годзе рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў вырасьлі на 2,4% у параўнаньні з 2016 годам. Пра гэта ў чацьвер, 15 лютага, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Да верасьня падзеньне рэальных даходаў беларусаў запавольвалася: у студзені яны зьнізіліся на 4,5%, у студзені-жніўні – ужо на 0,1%. Астатнія тры месяцы назіраўся рост рэальных даходаў насельніцтва: у студзені-верасьні яны павялічыліся на 0,4%, у студзені-кастрычніку – на 0,9%, у студзені-лістападзе – на 1,5%.

У 2017 годзе ў агульным аб'ёме даходаў аплата працы заняла 62,9%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасьці – 8,1%, трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі й г.д.) – 23,7%, даходы ад уласнасьці й іншыя даходы – 5,3%.

Раней Белстат апублікаваў дадзеныя па сярэдняй зарплаце ў сьнежні 2017 году. Пасьля зьніжэньня ў лістападзе сярэдняя зарплата ў сьнежні рэзка вырасла на 158,4 рубля, але ўсё роўна не дацягнула да тысячы, якую Аляксандр Лукашэнка патрабаваў даць беларусам да канца году.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт