У Менску баставалі таксісты
Таксісты службы 135 раззлаваныя несправядлівымі тарыфамі
Каля «Чыжоўка-Арэны» ў чацьвер, 15 лютага, прайшоў сход супрацоўнікаў службы таксі 135. Агулам у ім узялі ўдзел каля сотні кіроўцаў, незадаволеных новымі тарыфамі кампаніі.
Літаральна за дзесяць хвілін да пачатку забастоўкі да «Чыжоўка-Арэны» пад'ехалі 60 машын, цягам наступных 30 хвілін – яшчэ 20.
Кіраўніцтва службы на сходзе не было.
Кіроўцы абмеркавалі сытуацыю з павышэньнем і паніжэньнем тарыфаў і тое, што яны апынуліся ў найбольшым пройгрышы. Таксісты хочуць, каб кіраўніцтва кампаніі іх пачула й зьменшыла суму фіксаванага збору за кожную паездку (цяпер гэта 1,3 рубля).
Пасьля 40-хвіліннага абмеркаваньня кіроўцы вырашылі скласьці калектыўны ліст кіраўніцтву й абраць дзесяць чалавек, якія гэты зварот пасьля перададуць.
Таксісты запэўніваюць, што калі іх будуць ігнараваць, яны працягнуць забастоўку.
Праз гадзіну пасьля пачатку сходу да «Чыжоўка-Арэны» падʼехалі супрацоўнікі міліцыі. Пацікавіліся, што адбываецца й зафіксавалі нумары ўсіх забастоўшчыкаў.
Прычына забастоўкі ў тым, што служба таксі 135 спачатку павысіла тарыфы для пасажыраў і адначасова – фіксаваны збор за кожны заказ у кіроўцаў. А пасьля – зьнізіла кошт паездкі для кліентаў, але з таксістаў працягвае браць столькі ж – па 1,3 рубля за заказ.
Кіроўцы абураюцца, што працаваць даводзіцца па 14-16 гадзін штодня без выхадных, але нават з такім графікам заробак за месяц выходзіць часам менш за 1000 рублёў.
Каля «Чыжоўка-Арэны» ў чацьвер, 15 лютага, прайшоў сход супрацоўнікаў службы таксі 135. Агулам у ім узялі ўдзел каля сотні кіроўцаў, незадаволеных новымі тарыфамі кампаніі.
Літаральна за дзесяць хвілін да пачатку забастоўкі да «Чыжоўка-Арэны» пад'ехалі 60 машын, цягам наступных 30 хвілін – яшчэ 20.Кіраўніцтва службы на сходзе не было.

наша ніва/вс