Logo Polskiego Radia
Print

Праваабаронцы заклікаюць паведамляць пра загон на датэрміновае галасаваньне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.02.2018 16:23
Удзел у выбарах – выключнае права выбаршчыка, і ніхто ня мае права кантраляваць – дзе, калі і як ён будзе галасаваць.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Праваабаронцы заклікаюць грамадзянаў паведамляць пра загон на датэрміновае галасаваньне.
Вам вядомыя факты, калі адміністрацыі навучальных і іншых установаў, прадпрыемстваў прымушаюць сваіх падначаленых галасаваць у дні датэрміновага галасаваньня? Паведамляйце пра гэта незалежным назіральнікам.
У сувязі з пачаткам датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га скліканьня, праваабаронцы нагадваюць, што адміністрацыі навучальных установаў, прадпрыемстваў не надзеленыя функцыямі па арганізацыі выбарчага працэсу. Удзел у выбарах – выключнае права выбаршчыка, і ніхто ня мае права кантраляваць – дзе, калі і як ён будзе галасаваць.
Пра выпадкі парушэньняў назіральнікі заклікаюць паведамляць на скрыню кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» elections2018@spring96.org ці па тэлефоне (17) 394 63 11.
Датэрміновае галасаваньне будзе праходзіць з 13 па 17 лютага ўключна, асноўны дзень галасаваньня – 18 лютага.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт