У Менску зафіксавана разыходжаньне ў 14 разоў яўкі выбаршчыкаў з дадзенымі назіральнікаў.
У першы дзень датэрміновага галасаваньня, якое пачалося 13 лютага, прадстаўнікі кампаніі «Права выбару» знаходзіліся на 154 выбарчых участках. У назіраньні ўдзельнічалі 308 чалавек. Яны падалі, паведамляе прэс-служба кампаніі, ва ўчастковыя камісіі 144 прапановы аб правядзеньні адкрытага і публічнага падліку галасоў.
Усяго за першы дзень датэрміновага галасаваньня назіральнікі «Права выбару» падрыхтавалі і падалі восем скаргаў.
Найбольш распаўсюджаным парушэньнем, паведамляюць назіральнікі, была неналежная ахова скрыняў для галасаваньня падчас абедзеннага перапынку. Памяшканьня, дзе захоўваліся скрыні для галасаваньня, не апячатваліся.
На некаторых выбарчых участках, заяўляюць назіральнікі, члены ўчастковых выбарчых камісій адмовілі ў прадастаўленьні інфармацыі аб колькасьці выбаршчыкаў.
Найбольшая разыходжаньне ў яўцы выбаршчыкаў назіральнікі зафіксавалі ў Менску на ўчастку № 27 карбышаўскай выбарчай акругі № 50. Там, па зьвестках назіральнікаў, прагаласавала ўсяго дзевяць чалавек, аднак па пратаколе камісіі – 123. На ўчастку № 28 гэтай жа акругі, паводле зьвестак назіральнікаў, прагаласавала 17 чалавек, а паводле афіцыйнай інфармацыі – 58.
Падобная сытуацыя зафіксаваная і ў рэгіёнах. Так, у Мастоўскай раённай выбарчай акрузе № 7, па зьвестках назіральнікаў, у першы дзень галасаваньня прагаласавала 23 чалавекі, а па афіцыйных дадзеных – 63.
Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, у першы дзень галасаваньня прагаласавала 4,44% выбаршчыкаў.
http://naviny.by/new/20180214/1518606018-v-minske-zafiksirovano-rashozhdenie-v-14-raz-yavki-izbirateley-s-dannymi

naviny.by/ав