Расейскі лаўкостэр адмовіўся ад палётаў у Менск
Лаўкостэр «Победа» адмовіўся ад палётаў па маршруце Санкт-Пецярбург-Менск. Кампанія не дамовілася з аэрапортам аб зьніжэньні тарыфаў.
Расейскія авіякампаніі абслугоўваюцца ў менскім аэрапорце па тарыфах для замежнікаў, у той час як «Белавія» ў расейскіх аэрапортах – па тарыфах для ўнутраных кампаній. У авіялініях «Победа» разьлічвалі, што беларускі бок пойдзе на саступкі, але перамовы ні да чаго не прывялі.
Крыніца ў авіякампаніі «Победа» заявіла, што перамовы зь менскім аэрапортам не адновяцца, пакуль ня будуць створаныя «роўныя ўмовы па кошце абслугоўваньня для расейскіх і беларускіх перавозчыкаў».
«Победа» ўжо спрабавала акрэдытавацца на рэйс з Масквы ў Менск. Тады бюджэтная авіякампанія не атрымала акрэдытацыі, беларускі дэпартамэнт тлумачыў, што авіякампанія не падала ўсе неабходныя дакумэнты.
Таксама пад пытаньнем ужо ўзгодненыя палёты ў Гомель.
Нізкатарыфныя авіялініі «Победа» месьцяцца ў маскоўскім аэрапорце «Ўнукава» й лётаюць у гарады Расеі, краін СНД, а таксама ў некалькі краін Эўропы, сярод якіх Германія, Італія й Гішпанія.

naviny.by/вс