Logo Polskiego Radia
Print

Расея забараніла ўвоз яблыкаў ужо з 31 беларускага прадпрыемства

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.02.2018 17:29
Такі вынік інспэкцыі, якую правялі супрацоўнікі расейскага ведамства з 1 па 9 лютага на беларускіх прадпрыемствах-вытворцах.
pixabay.com/Public Domain CC0

Расея забараніла ўвоз яблыкаў ужо з 31 беларускага прадпрыемства
Рассельгаснагляд забараніў увоз яблыкаў з 31 беларускага прадпрыемства. Такі вынік інспэкцыі, якую правялі супрацоўнікі расейскага ведамства з 1 па 9 лютага на беларускіх прадпрыемствах-вытворцах.
Як паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду, інспэктары наведалі 84 прадпрыемствы-вытворцу сьвежых яблыкаў і агуркоў у Беларусі, якія пастаўляюць прадукцыю на тэрыторыю Расеі. У выніку пад забарону трапілі 37% праінспэктаваных прадпрыемстваў.
Раней Рассельгаснагляд паведаміў пра дзевяць беларускіх прадпрыемстваў, у сховішчах якіх не знайшоў яблыкаў. Нягледзячы на гэтую адсутнасьць, фірмы пастаўлялі яблыкі ў Расею гэтай зімой.
Цяпер да іх дадаліся яшчэ 22 прадпрыемствы-вытворцы, якія ня маюць яблыкаў на сваіх складах.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт