Сёньня пачынаецца датэрміновае галасаваньне
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
13.02.2018 10:58
Датэрміновае галасаваньне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў працягнецца да 17 лютага.
photo: svaboda.org
Сёньня ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаваньне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Прагаласаваць датэрмінова можна па 17 лютага. Асноўны дзень галасаваньня – 18 лютага.
Участкі для датэрміновага галасаваньня будуць адкрыты з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін.
На гэтых выбарах на 18,1 тысячы выбарчых акругаў прэтэндуюць 22,2 тысячы кандыдатаў.
nn.by/яс