Logo Polskiego Radia
Print

На месцы будаўніцтва забаўляльнага цэнтра выяўлена пахаваньне салдатаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.02.2018 12:27
11 лютага ў Горадні пры правядзеньні земляных работ на будаўніцтве былі знойдзеныя рэчы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Езуіцкі сабор у ГорадніЕзуіцкі сабор у Горадніwikimedia commons/Jurasikt/CC BY 3.0

У Горадні на месцы будаўніцтва забаўляльнага цэнтра выяўлена пахаваньне салдатаў
11 лютага ў Горадні пры правядзеньні земляных работ на будаўніцтве гандлёва-забаўляльнага аб'екта былі знойдзеныя рэчы як мяркуецца часоў Вялікай Айчыннай вайны. Як паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама, выяўленыя фрагмэнты двух ствалоў, процігаза, каскі, лыжкі, кацялка і 133 патрона неўстаноўленага калібра. Таксама знойдзены фрагмэнты костак і чэрапаў, піша БелаПАН.
Як паведамілі БелаПАН у абласной міліцыі, падобная знаходка «ў такім фармаце» – адзіная як мінімум за апошнія пяць гадоў. Інфармацыя перададзена ў ваенны камісарыят і адпаведныя службы. Праводзіцца праверка.
Паводле інфармацыі мясцовага інтэрнэт-рэсурсу hrodna.life, астанкі меркавана трох салдат выяўленыя падчас работ па ўстаноўцы шумаахоўных экрана на тэрыторыі ўзьвядзеньня гандлёва-забаўляльнага комплексу «Triniti». Усе работы былі прыпыненыя, на месца знаходкі прыбылі кіраўнікі будаўніцтва.
«Рэшткі, а таксама вайсковую амуніцыю, выявілі нашы будаўнікі, калі капалі шурфы для ўстаноўкі шумаахоўных экранаў. Коўш экскаватара разам з зямлёй дастаў усё гэта вонкі, – цытуе рэсурс маркетоляга ТРК «Triniti» Сяргея Іванова. – Зьдзіўленьне, вядома, было неверагоднае – такія знаходкі ня кожны дзень адбываюцца. Мы паставіліся з усім увагай і паведамілі зацікаўленым службам. Адміністрацыя «Triniti» аказвае ўсю неабходную дапамогу ў правядзеньні пошукаў».
Пра інцыдэнт праінфармаваныя міліцыя, Сьледчы камітэт і Дзяржкамітэт судовых экспэртыз (ДКСЭ). Супрацоўнікі ДКСЭ выявілі ў зямлі адзін з салдацкіх мэдальёнаў, якія байцы насілі пры сабе.
На час археалягічных экспэртыз будаўнічыя работы на ўчастку прыпыненыя.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт